Сцяпан Латыпаў: «Я буду сядзець столькі, колькі асабіста я захачу»

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска працягнуўся суд над палітзняволеным жыхаром «Плошчы Пераменаў» Сцяпанам Латыпавым.

Перад судовым працэсам ён выказаўся пра ўнутраную свабоду, стаўленне да суддзі, які вядзе яго справу, і да канваіраў, да якіх яго прыкоўваюць кожнае судовае пасяджэнне кайданкамі, паведамляюць праваабаронцы:

«Я буду сядзець столькі, колькі асабіста я захачу. Якую цану за гэта я буду плаціць — гэта іншае пытанне. Але вырашаць буду толькі я. Я буду вырашаць, працягнецца судовае паседжанне ці не. Я буду вырашаць, вярнуся я сёння з канвоем або з хуткай дапамогай. Гэта маё права. Гэта мая свабода».

...Самае балючае, што я з усіх сіл спрабую ставіцца да яго [суддзі] як да чалавека, як да прафесіянала, які знаходзіцца ў вельмі няпростай сітуацыі. Але ў мяне не атрымліваецца. Я вельмі добра стаўлюся да хлопцаў з канвою…»

Справу разглядае Аляксандр Волк. Перад працэсам Сцяпан папрасіў свайго бацьку не прысутнічаць на працэсе, каб яму не было балюча за яго. На судзе працягваюць праслухоўваць аўдыё тэлефонных размоваў Сцяпана, адно з іх — яго інтэрв’ю журналістам TUT.BY пра каталізатары пратэстаў у Беларусі, пратэстную актыўнасць і барацьбу «Плошчы Пераменаў».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: