Сцяпана Латыпава адправілі ў СІЗА № 1 на Валадарскага

Палітвязень Сцяпан Латыпаў больш не ў бальніцы на Сямашкі, куды яго ўчора даставілі пасля спробы самагубства. Пра гэта TUT.ВY распавялі сваякі палітвязня.


Падобна на тое, ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага. Там для яго сёння прынялі перадачу, піша АФН.

Нагадаем, учора, 1 чэрвеня 41-гадовы Латыпаў паспрабаваў сабе перарэзаць горла ў зале суда. Латыпаў перад гэтым заявіў, што яму пагражалі, што прыйдуць па бацьку. Ён сказаў: «ГУБАЗіК паабяцаў, што калі я не прызнаю віны — узбудзяць крымінальныя справы супраць маіх родных і суседзяў».

Міністэрства аховы здароўя апісваў яго стан так: «Пры паступленні былі выкананы ўсе неабходныя медыцынскія мерапрыемствы, праведзена апрацоўка раны. На дадзены момант стан пацыента стабільны, сітуацый, што пагражаюць жыццю, няма. Пацыент прыйшоў у сябе пасля наркозу»

Прадстаўнік бальніцы адзначаў у эфіры дзяржтэлеканала, што Латыпаў пасля аперацыі знаходзіўся на ШВЛ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: