Селяць у намёты. Цэнтр прыёму ўцекачоў на ўсходзе Германіі перапоўнены мігрантамі, якія прыйшлі з Беларусі

У нямецкім рэгіёне Усходні Брандэнбург непадалёк ад Берліна скончыліся месцы прыёму ўцекачоў, а людзі ўсё прыбываюць, піша «Свабода».

З пачатку верасня з Беларусі цераз Польшчу ў рэгіён прыехалі больш за 600 мігрантаў з Ірака, Сірыі і Афганістана. Гэта амаль удвая больш, чым у жніўні.

1100 месцаў у цэнтры ўцекачоў ужо занятыя. Новых мігрантаў селяць у жылыя кантэйнэры і намёты.

Адзін з мігрантаў, студэнт з Емена, расказаў, што здолеў нелегальна перайсці мяжу ў Польшчу з 12-й спробы. Адтуль яго з іншымі мігрантамі прывезлі ў Германію. Стандартная плата перавозчыку — 1500 долараў з чалавека.

24 верасня польскія памежнікі прадухілілі 347 спробаў парушэння мяжы. Затрымалі 4 мігрантаў і 7 памагатых з польскага боку. Літоўскія памежнікі развярнулі 36 мігрантаў.

У ліпені Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцый Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны ЕС. Літва і Польшча пачалі будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: