Сэрцайкі з шкарпэтак і ежы. Што дораць у Беларусі на Дзень закаханых

Беларусы на 14 лютага прызнаюцца ў каханні з дапамогай кранальных віншаванняў, паштовак і вершаў, а самыя арыгінальныя карыстальнікі адораць любых сэрцамі з шкарпэтак і ежы. Гэта высветліў Яндэкс на падставе аналізу пошукавых запытаў беларусаў да Дня святога Валянціна.

Бліжэй да 14 лютага беларусы пачынаюць актыўна шукаць крэатыўныя спосабы павіншаваць каханых. Мяркуючы па запытах у Яндэксе, большасць пар абмяжуюцца вуснымі віншаваннямі. Другой па папаулярнасці ў пошуку апынулася паштоўка, а трэцяй — карцінка. Карыстальнікі таксама будуць прызнавацца ў каханні з дапамогай валянцінак, вершаў і SMS, а многія здзівяць другую палоўку вырабамі ўласнай вытворчасці. Нямала жадаючых выканаць на свята песню або парадаваць любімых прысмакамі.

Беларусы часцей за ўсё шукаюць к 14 февраля: віншаванні, паштоўкі, малюнкі, валянцінкі, вершы, SMS, вырабы, торты, пажаданні, сюрпрызы.

Больш за ўсё да Дня святога Валянціна рыхтуюцца жанчыны: пытанняў аб тым, як павіншаваць хлопцаў і мужоў, удвая больш, чым запытаў пра падарункі для дзяўчат і жонак. Некаторыя просяць парады, як павіншаваць палюбоўніц і жанатых мужчын. А камусьці не хапае эмоцый: так, адзін карыстальнік з Гомеля пытаўся ў Яндэкса, [што напісаць дзяўчыне на 14 лютага, каб яна плакала].

У выбары падарункаў для любімых беларусы праяўляюць усю сваю фантазію. Акрамя кубкаў, сувеніраў і прысмакаў, карыстальнікі пытаюцца ў Яндэкса, як вырабіць сэрцайкі з бананаў і шкарпэтак, вырабы з запалкавых пачкаў, ключ ад сэрца і нават загадкавы «падарунак з свінцу». Шмат каму важна зрабіць падарунак сваімі рукамі, будзь гэта паштоўка або торт.

У кожным горадзе Беларусі трапляюцца незвычайныя запыты пра 14 лютага. Так, у Мінску шукаюць [самыя прыгожыя паштоўкі былым каханым к 14 лютага] і хочуць [павіншаваць пакуль не сваю дзяўчыну з 14 лютага сваімі словамі].

У Гомелі дзеля кахання ў ход пойдуць бутэлькі і нават цвікі — тут карыстальнікі пытаюцца, [якія цвікі патрэбныя для вырабаў к 14 лютага], а калі нічога не атрымаецца зрабіць сваімі рукамі, то падораць [брэсцкія шкарпэткі к 14 лютага].

У Магілёве паспрабуюць упрыгожыць «слоічак ад марожанага», а заадно здзівіць незнаёмую дзяўчыну на 14 лютага.

У Брэсце ламаюць галаву, «як зрабіць рамантык мужу», «што пажадаць хлопцу ў войска» і [што напісаць дзяўчыне на 14 лютага калі мы ў сварцы].

У Гродне дзяўчыны даведаюцца, [якімі словамі павіншаваць хлопца з 14 лютага без прызнання ў каханні], а таксама рыхтуюць сэрцайкі з ежы.

У Віцебску карыстальнікаў хвалюе [ці трэба нешта дзяўчыне на 14 лютага] і [хто павінен першы віншаваць з 14 лютага].

У Жодзіне дзеля каханага чалавека гатовыя зрабіць скрынку з півам, а ў Баранавічах шукаюць адказ, [што падарыць каханку на 14 лютага, у якога ёсць жонка].

Паводле прэс-рэлізу Яндэкс

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць