Серыя квэстаў пра правы чалавека

Human Constanta сумесна з Прававой ініцыятывай праводзіць серыю квэстаў па правах чалавека.
Гэта будзе невялікая забаўляльна-асветніцкая гульня з элементамі гарадскога арыентавання, дзе трэба будзе разгадваць загадкі, шукаць інфармацыю, апускацца ў тэматыку правоў чалавека, а яшчэ хутка думаць і рухацца. Пераможцам і ўдзельнікам будуць уручацца прызы і памятныя падарункі.

Удзел бясплатны,неабходана папярэдняя рэгістрацыя.

Расклад гульняў:

  •     25 жніўня – Бабруйск
  •     7 верасня – Брэст
  •     14 верасня – Магілёў
  •     15 верасня – Мінск
  •     21 верасня – Гродна

Мерапрыемствы ў VK, Facebook

Паводле adukacyja.info 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!