Сетка «Табакерак» расце: за ліпень больш за 70 новых кіёскаў

Паводле даных гандлёвага рэестра, кампанія "Энерга-Оіл" у ліпені зарэгістравала 74 новыя кропкі, звяртае ўвагу officelife.media. Агульная колькасць павільёнаў і кіёскаў — ужо 2554.


У ліпені сетка перайшла мяжу ў 2, 5 тыс.гандлёвых кропак. Як правіла, гэта кіёскі. Бліжэйшы канкурэнт па ахопе, «Белсаюздрук», цяпер налічвае 1088 кропак, то ёсць адстае больш чым у два разы.

Табакерка» створана як сетка для продажу тытунёвых вырабаў, але ў асартыменце могуць быць і іншыя тавары — ад прадуктаў харчавання і напіткаў да квіткоў на праезд у транспарце.

Кампанія «Энерга-Оіл», якая аперуе сеткай «Табакерка», належыць Аляксею Алексіну. Ён таксама валодае Мтбанк і іншымі бізнесамі.

З'яўленне «Табакерак» выклікала масавае незадавальненне беларусаў, людзі абураліся ў тым ліку тым, што шапікі ўсталёўваюць з шматлікімі парушэннямі, а таксама робяць гэта паблізу ад школ і паліклінік.

Фота Вольга Ярохіна, realty.tut.by

Фота Вольга Ярохіна, realty.tut.by


Акрамя петыцый з патрабаваннем забараніць «Табакеркі» беларусы выказвалі свае меркаванне ў выглядзе надпісаў «Не куру» на кіесках, якія з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі змянілі надпісы «3%».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: