Севярынца, Афнагеля, Вінярскага будуць судзіць разам у Магілёўскім судзе

Сваякі паведамляюць, што крымінальную справу супраць палітвязняў Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Дзмітрыя Казлова (Шэры кот), Паўла Севярынца і Ірыны Шчаснай перадалі ў Магілёўскі абласны суд. Іх будуць судзіць разам. Дата суду пакуль невядомая, але, як піша Вольга Севярынец, ён мусіць быць прызначаны цягам месяца. 
Каллаж bnkbel/

Каллаж bnkbel/


Сваякі палітзняволеных жывуць у Мінску. Пакуль няма інфармацыі, чаму было прынята рашэнне праводзіць суд у Магілёве.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: