
Сеймур са старэйшым сынам
Сумнавядомы ГУБАЗіК (Галоўнае упраўленне па барацьбе з арганізаваннай злачыннасцю і карупцыяй, - прым.Аўт) наехаў на Сеймура, патрабуючы ад яго супрацы, бо той "вырашае канфліктныя сітуацыі ў дыяспары". Маўляў, будзеш працаваць на нас, інакш зробім тэрарыстам зь ІДІЛу. Сеймур адмовіўся. Тады ў яго забіраюць беларускі пашпарт (а іншага ў Сеймура няма) і робяць яго апатрыдам, як Саакашвілі. Сеймур сам прыходзіць у міліцыю атрымаць хоць якія дакуманты — яго бяруць пад варту і трымаюць у ІЧУ Менскага раёна ужо 5 месяцаў. Высылаць яго няма куды (зараз ён асоба без грамадзянства). Пакуль ён сядзеў, цяжарная жонка нарадзіла. У пастанове суда ніякіх ІДІЛаў, затое цяпер ужо прыдуманая "аператыўная інфармацыя пра крымінальныя сувязі".
Абмеркаванне:
фцф