Севярынец: Мы па-ранейшаму будзем дамагацца поўнага закрыцця рэстарацыі «Паедзем паядзім»

Павал Севярынец выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Палітыка затрымалі 5 верасня і пакаралі арыштам за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі каля ўрочышча Курапаты, якая тым не менш адбылася 9 верасня і сабрала каля сотні чалавек.

Паўла сустракалі сябры, паплечнікі, а таксама жонка Вольга з сынам Францішкам.

У панядзелак у асяродку абаронцаў Курапатаў адбудзецца нарада, як дзейнічаць надалей. Павал настроены трымаць курапацкую варту надалей, пакуль да Дзядоў. Але асноўная мэта — дамагчыся поўнага закрыцця рэстарацыі "Паедзем, паядзім" — застаецца нязменнай.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-17 22:53:01
А калі даможамся закрыцця рэстарацыі, то адразу пачнем адраджацца. Пасля перамогі над паедзем-паядзім у сярэду ці чацвер пачнецца сапраўднае АДРАДЖЭННЕ. Будзьце гатовыя, б-ч-б беларусы і беларускі. А потым усё як у Зянона...