Севярынец падаў «уведамленне» пра мітынг ля рэстарану «Поедем, поедим»

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец накіраваў у Мінскі раённы выканаўчы камітэт уведамленне пра тое, што ў нядзелю, 9 верасня грамадства правядзе масавы мірны сход каля рэстарацыі «Поедем, поедим».



Мэта сходу — выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу.

«Пакуль на варце ў Курапатах стаяць адзінкі ці дзясяткі абаронцаў, вандалы плююць на крыжы. Калі нас збяруцца сотні і тысячы — яны зачыняцца і ўцякуць з Курапатаў, — сказаў у інтэрв’ю прэс-службе БХД Павел Севярынец. — 9 верасня збіраемся на Галгофе і ідзем да брамы рэстарацыі на мітынг!»

 

Паводле прэс-службы БХД

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 18:28:45
Масавы мітынг гэта як заўсёды паўтара бел-чырвона-белых змагара максімум. То бок некалькі прадстаўнікоў б-ч-б гета.
  • Неабыякавая
  • 2018-09-08 17:06:14
А хто з іх зрабіў гета? Антыбеларуская дзяржава пра маральнай падрымцы такіх жа антыбеларусаў, як Вы?

Больш цікавага на «Новым Часе»: