Шэраг беларускіх ВНУ павысіў кошты на платнае навучанне

Шэраг беларускіх ВНУ апублікаваў кошты платнага навучання ў 2014/2015 навучальным годзе, якія ў большасці выпадкаў сталіся вышэйшымі за леташнія. Самыя дарагія спецыяльнасці — у БДУІР і медуніверсітэце.



Да прыкладу, у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце навучанне на першым курсе ў новым навучальным годзе каштуе каля 17 млн рублёў на дзённым аддзяленні (у 2013/2014 навучальным годзе  каля 14 млн рублёў), 5,5 млн рублёў  на завочным (4,75 млн рублёў).
 
 
За навучанне на дзённым аддзяленні ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце першакурснікі заплацяць ад 16 да 18,4 млн рублёў у год (у мінулым навучальным годзе  ад 13,3 да 15,4 млн рублёў), на завочным - ад 6,85 да 7, 6 млн рублёў (у мінулым годзе  ад 5,7 да 6,3 млн рублёў).
 
 
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі навучанне першакурснікаў на дзённым аддзяленні каштуе ад 16,7 да 20,7 млн рублёў (у мінулым годзе  ад 14,6 да 16,9 млн рублёў), на завочным  6,8 млн рублёў (5,4 млн рублёў).
 
 
У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце год навучання на дзённым аддзяленні каштуе ад 18 да 23 млн рублёў (ад 15 да 19 млн рублёў  у мінулым годзе).
 
 
У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за навучанне на дзённым аддзяленні першакурснікам давядзецца заплаціць амаль 16 млн рублёў у год (у мінулым годзе  14 млн рублёў), на завочным  5,4 млн рублёў (4,5 млн рублёў).
 
 
У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце навучанне на дзённым аддзяленні будзе каштаваць 18,4 млн. рублёў (у мінулым годзе  15,3 млн рублёў) і 7,2 млн рублёў  на завочным (на ўзроўні мінулага года).
 
 
Прыватныя ВНУ таксама падвысілі кошты навучання. Так, на дзённым аддзяленні Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва навучанне будзе каштаваць першакурснікам 13,2 млн рублёў у год (у мінулым годзе  10 млн рублёў), на завочным  5,6 млн рублёў (4,3 млн рублёў); БІП  Інстытут правазнаўства: дзённае аддзяленне  ад 14 да 18,5 млн рублёў (ад 10,8 да 14,3 млн рублёў), завочнае  ад 6,7 да 7,6 млн рублёў (5,2-5,8 млн рублёў).
 
 
У 2013/2014 навучальным годзе кошт навучання на платных аддзяленнях падвышаўся адзін раз перад пачаткам навучальнага года, але не больш чым на 20%. У 2012/2013 навучальным годзе кошт навучання не змяняўся зусім, аднак у 2011/2012 навучальным годзе навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах даражэла чатыры разы.
 
 
БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: