
Па словах Барыса Квяткоўскага, на дадзены момант у храме праводзіцца аналіз наступстваў і падлічваецца ўчыненая полымем шкода. Разбіраюць завалы, адключана электраэнергія, рамантуюць кацельную.
Сітуацыю ўскладняе надыходзячая зіма. “Галоўнае, каб не адбылося абвалаў будынка і не загінулі каштоўныя экспазіцыі і музейныя экспанаты”, – турбуецца кіраўнік
абшчыны.
На пытанне пра тое, як кожны ахвотны можа дапамагчы, Барыс Квяткоўскі патлумачыў: “Проста прыходзіць у працоўным адзенні і дапамагаць. Бо ёсць што рабіць! Вельмі шмат працы! Асабліва па
ліквідацыі тых завалаў, што ўтварыліся там, унутры”.
Нагадаем, што ў ноч на 27 лістапада ў Гродне загарэўся будынак вялікай харальный сінагогі – помніка архітэктуры XVI ст, пабудаванай у 1575-1578 гг. знакамітым італьянскім архітэктарам Санці Гучы. Гэта адна з самых старых сінагог у Беларусі, якая захавалася пасля другой сусветнай вайны, і буйнейшая ва Усходняй Еўропе. Абшчына звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей аказаць непасрэдную дапамогу ў разборы завалаў і ліквідацыі наступстваў. Звяртацца трэба ў сінагогу.
Паводле www.t-styl.info
Абмеркаванне:
ВР