Што перашкодзіла аднавіць палац Агінскіх якасна?

Недахоп фінансавых сродкаў не дазволіў дзяржаве правесці якасную рэстаўрацыю палаца Агінскіх у Залессі і аднавіць яе аўтэнтычны выгляд.



Шклопакеты ў аранжэрэі, выкарыстанне сучасных матэрыялаў пры правядзенні ўнутраных прац у палацы, адсутнасць гадзінніка на галоўнай вежы і прыцягненне некваліфікаваных будаўнікоў замест спецыялістаў-рэстаўратараў сведчаць пра эканомію сродкаў пры правядзенні рэстаўрацыі, што па словах краязнаўцы Сяргея Верамейчыка з’яўляецца паказчыкам таго, як беларуская дзяржава ставіцца да захавання ўласнай спадыны:

— Можна было б урэшце спачатку зрабіць макет, паколькі гэта рабілася так, на маю думку, кулуарна, таму вось такія вынікі. Фасад сапсаваны, менавіта для мяне проста парушана прапорцыя, атрымалася, як адзін архітэктар сказаў: “Здаецца, што Агінскі пабудаваў спачатку вялікую цяплярню, а вакол яе пабудаваў палац.

Згодна з рашэннем ЮНЭСКА, 2015 год абвешчаны годам Міхала Клеафанса Агінскага, які жыў у Залессі на працягу 20 гадоў — з 1802 па 1822. 25 верасня бягучага года з дня нараджэння аўтара знакамітага паланеза "Развітанне з радзімай" спаўняецца 250 гадоў, у сувязі з гэтым  у "Паўночных Афінах" запланавана правядзенне ўрачыстых  мерапрыемстваў, прысвечаных памяці выбітнага патрыёта, дыпламата і кампазітара.

Беларускае Радыё Рацыя



 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: