Севярынец аднаўляе курсы "духоўнага спецназа"

11 лістапада ў Мінску стартуюць новыя "Курсы Ды-джэяў Адраджэння". Дванаццаць двухгадзінных заняткаў штотыдня, па аўторках — гэта праграма для моладзі, якая пакліканая рыхтаваць грамадскіх лідараў у галіне актыўнай беларусізацыі (канцэрты, вечарыны, шоў, віктарыны і г. д.)



Курсы "Ды-джэяў Адраджэння" гэта:

- Тэсты на беларускі IQ;
- Асабісты рэйтынг і выпрабаванні на кожным занятку;
- Псіхалагічнае арыентаванне;
- Правілы: як захапляць людзей;
- Сеціва, радыё, тэлевізія;
- Шоў Беларушчыны;
- "Высадка з парашутам" у глыбінцы.
 

У выніку слухачы курсаў атрымаюць сертыфікат і перспектывы рабіць уласныя праекты, паведамляе прэс-служба БХД.
 

За ўсю гісторыю курсаў з 1999 года (дзевяць выпускаў) было падрыхтавана каля 100 адмыслоўцаў "беларускага духоўнага спецназу", якія складаюць "Ордэн Ды-джэяў Адраджэння". Сярод іх — кіраўніца Маладога Фронту Наста Палажанка, лідары " Маладой Беларусі" Артур Фінькевіч і " Альтэрнатывы" Алег Корбан, пераможца міжнароднай алімпіяды па гісторыі Сяржук Васільеў, адзін з кіраўнікоў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі, сакратар Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Барыс Гарэцкі, чэмпіён Беларусі ў пажарным спорце Мікалай Тамашэвіч, міжнароднік Сяржук Лісічонак, грамадскія "зоркі" Андрэй Кім, Алёна Валынец, Ірына Губская, Наталля Васілевіч, Кірыла Шык, журналісты Кастусь Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч...

Вядоўца — Павел Севярынец

Пачынаючы з 11 лістапада — кожны аўторак, 18.00.

Адрас: Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3. Тэлефон: 8(029) 5160861 ( Павел)

Увага: курсы бясплатныя!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: