Сілавікі прыйшлі на прафсаюзную канферэнцыю: спіс затрыманых (дапоўнена)

На пасяджэнне Лігі студэнцкіх аб'яднанняў «Свабоднага беларускага прафсаюза» прыйшлі сілавікі ў масках, перадае «Белсат».
Сёння каля 18:30 невядомыя ў масках прыйшлі на ўстаноўчую канферэнцыю Лігі студэнцкі аб'яднанняў, якая праходзіла па адрасе вул. Фабрыцыуса, 4 у мінскім бізнес-клубе «Імагуру». Сярод удзельнікаў мерапрыемства былі члены асноўнага складу Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў і Віталь Рымашэўскі. На дадзены момант яны не выходзяць на сувязь, паведамляе канал КР.

На мерапрыемстве меліся выбіраць старшыню Студэнцкага прафсаюза.

Пазней стала вядома, што Андрэя Ягорава і Віталя Рымашэўскага даставілі ў Маскоўскае РУУС.

Праваабаронцы паведамляюць імёны затрыманых у «Імагуру»:

- Аляксандр Паршанкоў, БДУ;
- Вікторыя Смаляк, БДУ;
- Цімафей Красноў, юрфак БДУ;
- Анастасія Махамет, БДМУ;
- Станіслаў Сенюковіч, БДМУ;
- Яўген Дзенісенка, БНТУ;
- Сафія Маргунова, філфак БДУ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: