Сірэна: любіць гуляць у футбол і проста ўтульна мурчаць на ручках

Аднойчы раніцай на пачатку чэрвеня хтосьці з жыхароў Бараўлян паклаў двух малых кацянят у скрыню і вынес на сметніцу. Відаць, цяжка было трымаць іх у хаце, а заморочвацца з уладкаваннем надта не хацелася.

На шчасце малых, іх піск пачуў 14-гадовы хлопец. Ён узяў скрынку да аднёс у бацькавы гараж, а потым звярнуўся ў інтэрнеце да валанцёраў з заклікам аб дапамозе. Так неабыякавы хлопец выратаваў адразу два жыцця, за што яму вялікі дзякуй.


Сірэна — першая з гэтай парачкі. Яна вельмі любіць гуляць у футбол з мячом, ды і гуляцца з чымсьці наогул.
Красуня з вялікімі вачыма пастаянна прыходзіць цалавацца, церціся сваім ружовым носікам аб рукі, твар, мурчаць. Вельмі гаваркая дзяўчынка.


Сірэне каля 6 месяцаў. Яна добра ведае прызначэнне латка і кіпцяточкі. У ежы непераборлівая.

Тэлефануйце і прыязджайце! У малых мала часу, тэрмін ператрымкі заканчваецца:  +375(29) 244-13-56 Юля, таксама Viber.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!