Сябраў прафсаюза РЭП да панядзелка пакінуць на Акрэсціна

Сябраў прафсаюза РЭП, затрыманых разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" ля будынка суда, мяркуючы па ўсім, да панядзелка пакінуць на Акрэсціна, пасля чаго будзе судзіць. Усяго пасля суда па «справе прафсаюзаў» было затрымана 11 чалавек.

 

Затрыманні каля Дома Правасуддзя. Фота: ПЦ "Вясна"


Нагадаем, удзень каля будынку Дома правасуддзя грамадскія актывісты зладзілі пікет у падтрымку незалежнага прафсаюза. Пасля абвяшчэння прысуда па справе лідараў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка яны разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, сцяг прафсаюза РЭП і “Еўрапейскай Беларусі”, паведамляе spring96.org

Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад’ехаў чырвоны аўтобус з амапаўцамі, якія затрымалі актыўных пікетоўцаў. Сярод затрыманых былі Вольга Нікалайчык, Леанід Кулакоў, Мая Наумава, Уладзімір Неўмяржыцкі, актывіст прафсаюза РЭП з Берасця Павел Мрочка, актывіст РЭП з Бабруйска Аляксандр Чмыхаў.

Пазней, пры адыходзе ад будынку суда, былі затрыманы палітык Мікола Статкевіч, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі і яшчэ некалькі чалавек.

Па дадзеных ПЦ “Вясна”, 24 жніўня пасля суда па “справе прафсаюзаў” было затрымана 11 чалавек:

  1. Алесь Абрамовіч (Барысаў);

  2. Вольга Нікалайчык;

  3. Леанід Кулакоў;

  4. Мая Наумава;

  5. Уладзімір Неўмяржыцкі;

  6. Павел Мрочка (Брэст);

  7. Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск);

  8. Максім Вінярскі;

  9. Мікола Статкевіч;

  10. Тамара Зайцава (Калінкавічы);

  11. Андрэй Хрэнкоў.

Усе яны былі дастаўлены ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска.

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, у мужчын адабралі шнуркі і рамяні.

Пра тое, што сябраў прафсаюза РЭП, затрыманых разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" ля будынка суда, мяркуючы па ўсім, да панядзелка пакінуць на Акрэсціна, пасля чаго будзе судзіць, паведаміў у сваім фэйсбуку праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Таксама пра гэта са спасылкай на аднаго з міліцыянтаў Маскоўскага РУУС паведамляе “Вясна”, што ўсіх затрыманых “афармляюць на суткі” і чакаць іх сёння не мае сэнсу. Верагодна ў панядзелак адбудзецца суд.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: