
Маладзёны збіраюцца на падобныя трэніроўкі і вышкалы 1-2 разы ў месяц. Пераважна падобныя мерапрыемствы адбываюцца у бязлюдных лясных масівах за горадам. Таксама юнакі рэгулярна ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні мемарыялу «Курапаты», дзе пахаваныя ахвяры бальшавіцкага тэрору. Спартова-патрыятычны клуб «Ваяр» — ініцыятыва, створаная “Маладым Фронтам” напрыканцы 2015 года для фізічнага загартавання, выхавання ў беларускай моладзі здаровага нацыяналізму, гатоўнасці бараніць сваю сям’ю і краіну.