Сябры МХД пачалі збор подпісаў у падтрымку льготнага праезду для студэнтаў (фота)

Студэнты, якія з’яўляюцца сябрамі "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў", выступілі з ініцыятывай збору подпісаў у падтрымку вяртання льготнага праезду для студэнтаў. Кіраўніцтва МХД яе падтрымала.



У БХД ужо ёсць станоўчы досвед у гэтай справе. Сіньёрская арганізацыя хрысціянскіх дэмакратаў таксама займалася льготным праездам, праўда, для пенсіянераў. І ўжо прынятае рашэнне, што на пасяджэнні Мінгарвыканкаму гэтае пытанне будзе разгледжана. Мы лічым, што студэнты заслугоўваюць права на льготны праезд, бо ўзровень жыцця студэнтаў даволі нізкі, вельмі малыя стыпендыі і цяжкія ўмовы. Таму дзяржава мусіць падтрымаць маладое пакаленне”, — адзначыла лідар МХД Марына Хоміч.



Збор подпісаў у падтрымку ініцыятывы ўжо ідзе ў Гродне і Магілёве, наперадзе іншыя гарады.


 

Сябры МХД пачалі збор подпісаў у падтрымку льготнага праезду для студэнтаў (фота)

Сябры МХД пачалі збор подпісаў у падтрымку льготнага праезду для студэнтаў (фота)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!