Сям'і затрыманай Юліі Міхайлавай патрэбная дапамога

8 красавіка актывістка Юлія Міхайлава атрымала чарговыя 25 сутак — гэта ўжо шосты раз, калі дзяўчыну пазбаўляюць волі.

А ўсё таму, што Юлія — актыўная і неабыякавая да таго, што адбываецца з іншымі людзьмі, што адбываецца ў Беларусі.

Юлія — не з тых, у каго «расплюшчыліся вочы» летам-восенню 2020-га. Яе гісторыя пратэсту пачалася з Плошчы-2006 — на той час яна была яшчэ падлеткам і насіла ежу ў намётавае мястэчка на Кастрычніцкай плошчы Мінска, тады названай дэманстрантамі Пляцам Каліноўскага.

Юлія ўвесь час імкнулася дапамагаць іншым людзям. Яна забрала ў свой дом і ўзяла пад апеку двух дзетак — 2,5 і 4 гадоў. Так Юлія дапамагала жанчыне, якая адна выхоўвала трох унукаў. Гэта былі двое малодшых унукаў жанчыны, якой давялося ў той час даглядаць у дзіцячым хоспісе сваю старэйшую ўнучку, што памірала ад раку. Юлія Міхайлава паўтара года гадавала чужых дзетак, вучыла іх, лячыла. Юлія — чалавек, які валодае вялікім сэрцам, спагадлівая, смелая і мужная.

«Я чалавек веруючы, і я веру, што Бог стварыў людзей для таго, каб яны любілі, атрымлівалі асалоду ад жыцця. І калі я бачу нейкія моманты несправядлівасці, мне не хочацца, каб так было», — тлумачыла Юлія сваю пазіцыю ў размове з карэспандэнтам НЧ.

Цяпер дапамога патрэбная сям’і Юліі. Бо падчас яе апошняга затрымання — па надуманых прычынах і з мэтай аказання ціску на Юлю, — былі затрыманыя таксама яе хворая 56-гадовая мама і брат.


Bysol.org адкрывае персанальны збор на падтрымку Юліі Міхайлавай. Яна са шматдзетнай сям'і, якая сёння выплачвае крэдыт на будаўніцтва дома для ўсёй сям'і пасля таго, як згарэў іх дом у 2015 годзе.

Якая сума неабходная? 2000 еўра (6272 бел руб). Гэтая сума, якая патрэбна, каб пакрыць выдаткі на адвакатаў, перадачы, прадукты і пагашэнне крэдыту на жыллё. Сродкі пойдуць на забеспячэнне сям'і ўсім неабходным.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: