Сям’я палітвязня Сяргея Моніча жыве на 278 рублёў у месяц (відэа)

Падчас мірных пратэстаў 2020 года Сяргей Моніч нанёс на будынкі ў Заслаўі надпісы «АМАП — забойцы», «3%» і «Кубракоў — фашыст», перадае «Радыё Свабода».
Палітвязень Сяргей Моніч з дзецьмі. На фота — першакласнік Даніла і 5-гадовая Аня.

Палітвязень Сяргей Моніч з дзецьмі. На фота — першакласнік Даніла і 5-гадовая Аня.

35-гадовага Сяргея Моніча затрымалі 21 снежня 2020 года, суд палічыў яго вінаватым у хуліганстве, абразе чыноўніка, а таксама ў захоўванні наркотыкаў і пакараў на 3 гады зняволення.

У сям'і Монічаў двое дзяцей — першакласнік Даніла і 5-гадовая Ганна. Жонка Сяргея Анастасія вымушаная выжываць на дапамогу, якую атрымлівае за догляд інваліда першай групы — 278 беларускіх рублёў.

У канцы лета валанцёры дапамаглі сабраць дзетак у школу і дзіцячы садок: сямʼі падарылі заплечнік, а таксама неабходныя канцтавары. Звароты Анастасіі да чыноўнікаў з просьбай дапамагчы дзецям застаюцца без адказу.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: