Сям'я з Мінска пераехала ў вёску і ўцякла назад, бо начальства задзяўбло

Cкандальную гісторыю з Докшыцкага раёна апісала газета «Савецкая Беларусь».
Прыстойная шматдзетная сям’я з Мінска перабралася ў Докшыцкі раён, ды ім прыйшлося ўцякаць, бо начальнікі задзяўблі бясконцымі праверкамі, а потым і ўвогуле прыгразілі адабраць дзяцей.

Аляксандр Пасталоў з Мінска з жонкай і чатырма дзецьмі вырашыў перабрацца ў вёску. Бо ў двухпакаёвай кватэры цесна. Аляксандр купіў дом у вёсцы Дубавое. Ён прадпрымальнік, рэстаўруе мэблю. А на вёсцы думаў яшчэ і курэй, трусоў гадаваць, каб мяса і лішні грош мець. Аддаў старэйшую дачку ў школу, стаў абсталёўваць хату — думаў ваду правесці, каналізацыю зрабіць.

Докшыцкія чыноўнікі прынялі гэты пераезд насцярожана. Чыноўнікі ж часта насцярожваюцца, калі чалавек хоча сам думаць і сам грошы зарабляць. У хату ўвалілася праверка з інспекцыі па справах няпоўнагадовых. І першай справай запыталіся: а чаму вы прыехалі з Мінска ды ў наш раён? Зрабілі заўвагу, што вопратка ляжыць у пакетах на падлозе, што шпалеры на сценах падраныя, што драўляны плот небяспечны для малых – можна занозу ў палец загнаць.

Хата Пасталовых у вёсцы Дубавое Докшыцкага раёна. Вы бачыце тут "антысанітарыю"? А докшыцкія чыноўнікі ўбачылі.

Хата Пасталовых у вёсцы Дубавое Докшыцкага раёна. Вы бачыце тут "антысанітарыю"? А докшыцкія чыноўнікі ўбачылі.


Да Пасталовых сталі прыходзіць камісіі то са школы, то з міліцыі. Стваралася ўражанне, што яны проста шукалі, да чаго дачапіцца. Гаспадар дома не ведае, што камісія са школы напісала пра яго хату і сям’ю ў сваіх дакументах. Папрасіў паказаць — адказалі, што «паказваць не абавязаны».

22 кастрычніка, у суботу, а 9-й раніцы, камісія са школы нечакана прыехала ў хату да Пасталовых. Зноў пачаліся заўвагі, дачэпкі. Чаму ложак не засцелены? Чаму на кухні ёсць непамыты посуд?

Печка ў хаце Пасталовых. Спецыялісты напісалі прадпісанне на яе рамонт. Адрамантаваць гаспадар не паспеў, бо мусіў уцякаць

Печка ў хаце Пасталовых. Спецыялісты напісалі прадпісанне на яе рамонт. Адрамантаваць гаспадар не паспеў, бо мусіў уцякаць


Праз два дні, у панядзелак, прыехала камісія з пажарнай аховы. Камісія знайшла парушэнні ў канструкцыі печкі, і дала рэкамендацыі, што трэба выправіць. Пажарныя, кажа Аляксандр Пасталоў, паабяцалі напісаць хадайніцтва аб дапамозе на рамонт. Аднак рамантаваць печку ўжо не давялося. Бо назаўтра бацькоў выклікалі ў школу і паставілі ўльтыматум: калі мы праз тыдзень прыедзем і знойдзем у вас які-небудзь недахоп, то забярэм дзяцей і пазбавім бацькоўскіх правоў.

Пасталовы ў той самы вечар сабралі манаткі, селі на машыну і паехалі ў Мінск.

Карэспандэнт «Савецкай Беларусі» прыехаў у Докшыцы і Дубавое, каб паглядзець на ўсё сваімі вачыма. Бо здараецца такое, што людзі гавораць адно, а насамрэч робіцца другое. Карэспандэнт запытаўся ў суседзяў, што яны думаюць пра Пасталовых. Адзін адзначыў, што Пасталовы не ўжываюць гарэлкі. Другі — што дзеці акуратныя і дагледжаныя, што старэйшая дачка добра вучыцца, а малодшая любіць маляваць.

Ніводнага кепскага слова суседзі пра іх не сказалі. Карэспандэнт зайшоў у хату, і таксама нічога страшнага не ўбачыў. На фотаздымках бачна, што хата небагатая, але ўнутры ўсё акуратна. Падлога засцеленая дыванамі, смецця нідзе не бачна.

Хата, якую Пасталовы купілі ў вёсцы Дубавое - старая. Не паспелі давесці яе да ладу і прыстойнага выгляду, як прышлося з

Хата, якую Пасталовы купілі ў вёсцы Дубавое - старая. Не паспелі давесці яе да ладу і прыстойнага выгляду, як прышлося з'язджаць, баючыся да дзяцей.



Намеснік старшыні камісіі па справах няпоўнагадовых Докшыцкага райвыканкама Інэса Марчанкава сказала ды дырэктар сярэдняй школы №2 г. Докшыцы Іван Шкелка сталі расказваць пра непарадак у Пасталовых: што бачылі ў іх нямыты посуд, што кот на падлозе напаскудзіў… Сама болей налягалі на непарадак з печкай. Але за печку Пасталова вінаваціць наўрад ці можна: прадпісанне па рамонце ён атрымаў у панядзелак, а ў аўторак мусіў уцякаць з Докшыцкага раёна.

Магчыма, Аляксандр Пасталоў, прыехаўшы з Мінска ў Докшыцкі раён, кепска разумеў мясцовыя парадкі. Магчыма, спадзяваўся, што чыноўнікі будуць карэктна да яго ставіцца, а не тыкаць пальцам у брудны посуд і кацінае *****, пагражаць адабраннем дзяцей ды адмаўляцца паказваць акт, які склалі пра яго хату. Магчыма, занадта перапалохаўся і блізка ўзяў усё да сэрца. Не ведаем.

Ведаем мы адно: непітушчы чалавек і бацька чатырох дзяцей, які спадзяваўся жыць, працаваць, плаціць падаткі, набываць тавары і паслугі ў Докшыцкім раёне — перапалоханы, мусіў уцякаць з гэтага раёна, баючыся за сваіх дзяцей. І гэта — трывожная рэч.

Кастусь Шыталь, westki.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: