Сям'ю Кацярыны Ваданосавай дзяржава палічыла недабранадзейнай

Спявачка і былая вядоўца праграмы "Жывая культура" Кацярына Ваданосава паведаміла, што яе сям'ю абвясцілі недабранадзейнай і паставілі ў СНС (сацыяльна-небяспечнае становішча).


"Гэта, пэўна, нейкі гатунак беларускай шызафрэніі: ў адзін і той жа дзень развучваць са сваімі вучнямі песню @wajciushkewich да Дня маці на ўроку беларускай мовы, а дома даведацца, што, аказваецца, ты амаральны асацыяльны элемент, што тваю сям'ю ставяць у СОП (сацыяльна-небяспечнае становішча) нягледзячы на тое, што ў цябе дзьве працы, ты не п'еш, не паліш, а дачка твая, напрыклад, — лаўрэат конкурсаў, прызёр алімпіяд, таленавітая скрыпачка, спартсменка і такая выдатніца, што ў дзённіку ніводнай дзясяткі нават — скрозь дзясяткі... Толькі гэта нікога не цікавіць. Страху няма, хіба што бяссілле".
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Гэта, пэўна, нейкі гатунак беларускай шызафрэніі: ў адзін і той жа дзень развучваць са сваімі вучнямі песню @wajciushkewich да Дня маці на ўроку беларускай мовы, а дома даведацца, што, аказваецца, ты амаральны асацыяльны элемент, што тваю сям'ю ставяць у СОП (сацыяльна-небяспечнае становішча) нягледзячы на тое, што ў цябе дзьве працы, ты не п'еш, не паліш, а дачка твая, напрыклад, - лаўрэат конкурсаў, прызёр алімпіяд, таленавітая скрыпачка, спартсменка і такая выдатніца, што ў дзённіку ніводнай дзясяткі нават - скрозь дзясяткі... Толькі гэта нікога не цікавіць. Страху няма, хіба што бяссілле. Даруйце, што скарджуся, насамрэч гэта ўсё няважна: значна больш важна, што вучні @gorodsolnca.minsk віншуюць сваіх мам з іх Святам. ...Мамы, мілыя, добрыя, моцныя, светлыя, мы вас вельмі любім!

Публикация от Кацярына Ваданосава (@kasiavadanosava)


Прычыны пастаноўкі ў СНС Кацярына не ведае, ініцыятарам выступіла школа дачкі.

Кацярына Ваданосава — спявачка і экс-вядоўца праграмы «Жывая культура» на тэлеканале «Беларусь-3».  У жніўні яна абвясціла, што сыходзіць з тэлебачання. «Я ніколі не хлусіла, ніколі не падладжвалася, ніколі не гуляла ні словамі, ні сумленнем. Ё-маё, я нават, здаецца, была адным з двух людзей на целіку, якія гаварылі па-беларуску не толькі падчас здымкаў, але і ў рэальным жыцці!.. Але, на вялікі жаль, прапагандаваць культуру з асяродку цемры я не магу.

...Але зараз я не магу ўявіць, як я змагла б у верасні, з пачаткам новага здымачнага сезона, заходзіць у машыну, расфарбаваную лагатыпамі дзяржтэлеканалаў, якія для мяне і для ўсіх сумленных людзей з'яўляюцца сімваламі хлусні, цемрашальства, злосці, цемры, няпраўды», — патлумачыла тады сваё рашэнне Кацярына Ваданосава.


У нумары «Новага Часу» № 39, які выйдзе ў пятніцу, чытайце пра сям’ю Міронавых — інтэлігентных людзей без кепскіх звычак, для якіх шчасце і дабрабыт дзяцей — на першым месцы. Але яны зацята адстойваюць свае правы — і за гэта ім давялося перажыць выкраданне і змяшчэнне ў прытулак маленькай дачкі, прызнанне сям’і недабранадзейнай і пастаноўку на СНС.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: