Сямашка: загрузка паліва на БелАЭС пачнецца ў жніўні

Загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі пачнецца ў жніўні, перадае www.zviazda.by.
Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

«Мы лічым, што ў жніўні прыступім да загрузкі на першы рэактар паліва, — сказаў Уладзімір Сямашка. — І далей пойдзе фізічны, а затым энергетычны пуск. Стаіць задача ў 2021 годзе (у першым квартале, па меншай меры) цалкам запусціць у прамысловую эксплуатацыю першы энергаблок».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: