Сяргей Ціханоўскі: Крым павінен быць не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта ўкраінскім

Палітзняволены блогер, аўтар праекта «Краіна для жыцця» і муж Святланы Ціханоўскай выказаўся на тэму Крыма наўпрост з-за кратаў.
Сяргей Ціханоўскі, знаходзячыся ў няволі, раз-пораз знаходзіць магчымась адказваць на пытанні сваіх падпісчыкаў. Гэтым разам яго сярод іншага спыталі: «Сяргей, чый Крым?»

— Тое, што ў Беларусі транслююцца расійскія каналы — гэта велізарнае зло, — цытуе адказ Сяргея Ціханоўскага «Краіна для жыцця». — Раней, гледзячы, напрыклад, «60 хвілін» у мяне былі сумневы адносна дакладнасці адлюстравання падзей ва Украіне. Цяпер, калі я ўбачыў, як яны асвятляюць падзеі ў Беларусі, як абылгалі нас усіх і падтрымліваюць дыктатара, абсалютна відавочна, што яны абылгалі і ўкраінцаў. Вядома, Крым павінен быць не толькі дэ-юрэ, але і дэ-факта ўкраінскім.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: