Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі прызнаныя палітычнымі зняволенымі

Дырэктар "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргей Драздоўскі і юрыст арганізацыі Алег Граблеўскі прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Алега і Сяргея затрымалі 3 лютага. Вядома, што Алег Граблеўскі з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе і змешчаны ў ІЧУ на 72 гадзіны. Сяргей Драздоўскі, які таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага, змешчаны пад хатні арышт з забаронай на выкарыстанне сродкаў камунікацыі. Адвакаты Алега і Сяргея далі падпіскі аб неразгалошанні. Адпаведна, адсутнічае інфармацыя пра абставіны справы, пра іх затрыманне і ўтрыманне пад вартай, адзначаюць праваабаронцы "Вясны".

Праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай адмысловай заявай, у якой патрабуюць неадкладнага вызвалення праваабаронцаў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.

У заяве, сярод ігншага, адзначаецца, што “пераслед, аказанне ціску за законную праваабарончую дзейнасць, аказанне бязвыплатнай прававой дапамогі грамадзянам, доступ арганізацый грамадзянскай супольнасці да рэсурсаў з'яўляецца абсалютна недапушчальным і непрымальным”.

Праваабаронцы лічаць пераслед А. Граблеўскага і С. Драздоўскага з боку ўладаў палітычна матываваным, накіраваным на спыненне іх публічнай і негвалтоўнай дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх палітычнымі зняволенымі, згодна з п.3.1(b) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены".

У сувязі з гэтым прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі патрабуюць ад беларускіх удадаў:

Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты праваабаронцаў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" С. Драздоўскага і А. Граблеўскага, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.

Спынення пераследу і ціску ў дачыненні да ўсіх праваабаронцаў краіны, а таксама прыцягнення да крымінальнай адказнасці беларускіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці ў сувязі з іх законнай дзейнасцю, у тым ліку па аказанні прававой, дабрачыннай і іншай дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій.

Спынення ўмяшання, неабгрунтаванага і празмернага выкарыстання праверак і іншых сродкаў кантролю за дзейнасцю арганізацый грамадзянскай супольнасці, выкарыстання сілавых метадаў пры правядзенні праверак, у тым ліку праваабарончых арганізацый, перашкоды рэалізацыі права на доступ да фінансавання.

Выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у дачыненні да забеспячэння гарантый ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці і прыняцця для гэтага ўсіх неабходных мер.

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: