Сяргей Румас: 31 снежня выходным не будзе

Адпачываць 31 снежня беларусы ўсё ж не будуць. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 6 снежня выказаўся наконт прапановы зрабіць выходных днём 31 снежня.

— Урад не зробіць 31 снежня выхадных днём, таму што гэта звязана з працай шматлікіх прамысловых прадпрыемстваў і іншымі прычынамі. Затое 2 студзеня будзем адпачываць, — адзначыў Сяргей Румас, перадае яго словы «Минск-Новости».  

Праўда, Сяргей Румас не згадаў, што за 2 студзеня давядзецца адпрацоўваць у суботу, 4 студзеня.

Такім чынам, выходныя дні будуць 25 снежня, 1 і 2 студзеня (з адпрацоўкай у суботу, 4 студзеня), 6 студзеня (з адпрацоўкай у суботу, 11 студзеня) і 7 студзеня.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: