Сяргей Шчурко пра Вольгу Хіжынкову: калі Оля выйдзе на волю, адправім яе на мора

Спартыўны журналіст і сябар «Міс Беларусі-2008» выказаўся наконт чарговых 15 сутак, атрыманых адважнай дзяўчынай.
«Вы ўжо ведаеце, што сёння Олі дадалі яшчэ 15 сутак і на волю яна выйдзе 11 снежня, напісаў Сяргей Шчурко, які і сам адбываў 15-сутачны арышт у Жодзіне. — Каментаваць нават не хачу, у беларусаў ужо даўно няма слоў. Ведаю толькі, што потым мы ўсе разам адправім яе на мора і папросім такую ж фатаграфію з якой-небудзь цёплай краіны. І гэта мінімум, што зможам зрабіць для чалавека, які стаў адным з герояў гэтага года, хоць зусім і не збіраўся ім станавіцца.
І так, падпісанты-спартсмены за смірную Беларусь. Не працягвайце, калі ласка, пры сустрэчы рукі, каб не апынуцца ў нязручным становішчы. У нас з вамі розныя ўяўленні аб жыцці, свабоды і будучыні краіны»
.

Нагадаем, сёння прайшоў суд ужо па трэцім эпізодзе ўдзелу Вольгі ў акцыях пратэсту — абвінавачванне грунтавалася на фатаграфіі ў Instagram і відэаздымцы за 25 кастрычніка.

Суд прысудзіў Вольгу яшчэ да 15 сутак арышту. Аднак гэта пакаранне, як распавяла яе адвакат, не будзе падсумоўвацца з папярэднімі (па старых эпізодах Вольга атрымала 12 і 15 сутак арышту). Таму адлік будзе пачаты з 26 лістапада, а выйсці па ім яна павінна 11 снежня.

Вольга Хіжынкова была затрыманая 8 лістапада, такім чынам, агулам яна правядзе за кратамі больш за месяц.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: