Сяргей Шынкевіч: Калі мы еўрапейскі народ — дык мусім мець сваю мову

Падчас перапісу самыя галоўныя для беларусаў — пытанні пад №12 і 13 пра родную беларускую мову.



У Беларусі ідзе чарговы перапіс насельніцтва. Для грамадзян улада падрыхтавала 49 пытанняў, на якія поўнасцю ці часткова трэба будзе адказаць. Але самыя галоўныя пытанні пад №12 і 13 пра родную беларускую мову для беларусаў, кажа сябра партыі БХД Сяргей Шынкевіч:

— Кожны беларус мусіць вызначыцца паміж двума накірункамі. Ці нам, беларусам, жыць разам з беднай крымінальнай Расеяй. Ці нам, беларусам, жыць разам з багатай і культурнай Еўропай. І калі мы вызначыліся, што мы ўсё ж такі еўрапейскі народ, то трэба на ўсе пытанні пра мову адказваць, што мы беларусы, размаўляем па-беларуску, мова родная беларуская.




Паводле Сяргея Шынкевіча, панаванне фактычна “рускага міру” ў Беларусі праз татальную русіфікацыю нясе пагрозу страты незалежнасці, што вельмі небяспечна для беларусаў, якія могуць зноў апынуцца ў Паўночна-Заходнім краі.

 Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!