Сяргей Верамеенка: гарадзенская БХД далучаецца да кампаніі супраць дэкрэту № 3

Гарадзенцы далучаюцца да ўсебеларускай кампаніі за скасаванне дэкрэту №3 пра «дармаедаў». Пра гэта заявіў кіраўнік аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні Сяргей Верамеенка.

Паводле яго, дэкрэт фактычна ўзаконіў рабства ў Рэспубліцы Беларусь.

«Наша задача — зладзіць унутраны ціск на тых, хто спадзяецца, што парады-салюты-турніры-рэзідэнцыі будуць існаваць і множыцца надалей. Менавіта так, па іх меркаванні, і павінна "Квітнець Беларусь"», — адзначыў каардынатар.

На яго думку, таксама трэба прыкласці ўсе намаганні для знешняга ціску з дапамогай міжнародных інстытуцый, бо дэкрэт парушыў не толькі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, але і міжнародныя законы, напрыклад, Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы.


bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: