Сяргея Верамеенку на выхадзе з ІЧУ спрабавалі скрасці невядомыя

Каардынатара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Гародні Сяргея Верамеенку, які мусіў вызваліцца пасля 15 сутак арышту за Маршы недармаедаў, 29 сакавіка на выхадзе з ІЧУ спрабавалі скрасці невядомыя.


За брамай ІЧУ яго пасадзілі ў машыну людзі ў цывільным, якія не прадставіліся і не мелі з сабой ніякіх дакументаў. Яны сказалі, што вывязуць яго за браму і там адпусцяць, але за брамай машына пачала набіраць хуткасць. Людзі, якія прыйшлі сустрэць актывіста, пачалі яе даганяць. На светлафоры Сяргей Верамеенка паспрабаваў выскачыць з машыны, але яго схапілі і пачалі душыць, ад чаго засталіся сінякі. Актывісты на сваіх машынах здолелі дагнаць аўтамабіль, заблакаваць яго і вызваліць каардынатара БХД.

Зараз актывісты знаходзяцца ў РАУС і пішуць заявы на выкраданне Сяргея Верамеенкі і нанясенне яму цялесных пашкоджанняў.

“Мы патрабуем спынення рэпрэсій, выканная закону і прыцягнення да адказнасці людзей, якія яго парушаюць. Шуневіча – у адстаўку”, — адзначыла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ник
  • 2017-03-29 22:14:37
В стране полный беспредел!!!