Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін арышту

Беларускія ўлады працягнулі блогеру Сяргею Ціханоўскаму тэрмін зняволення пад вартай яшчэ на два месяцы. Судовае пасяджэнне па гэтым пытанні не праводзілася.


Па заканчэнні гэтых двух месяцаў, то-бок у агульнай складанасці роўна 6 месяцаў з моманту затрымання, Ціханоўскага павінны будуць альбо вызваліць, альбо прад’явіць абвінавачанне.

«Мы ўсведамляем, што падобнае парушэнне закона здзяйсняецца толькі з адной мэтай — не дапусціць выхаду на волю чалавека, які здольны вывесці народны пратэстны рух на новы ўзровень», — гаворыцца ў заяве телеграм-канала «Краіна для жыцця».

Паводле АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: