Сяргею Міронаву «Хлопатнае Дзельца» прысудзілі 30 сутак арышту

Сяргея Міронава разам з яго маці Святланай Чапурко затрымалі падчас хапуна ў мінскай Малінаўцы 22 красавіка, паведамляе «Еўрарадыё».

Мінчука Сяргея Міронава, вядомага паводле мема «Хлопатнае Дзельца», арыштавалі на 30 сутак, паведамляюць правааабаронцы «Вясны».

Хлопца разам з яго маці Святланай Чапурко затрымалі падчас хапуна ў мінскай Малінаўцы 22 красавіка. Агулам на гэтым маршы, паводле звестак міліцыі, затрымалі 30 чалавек. Святлану даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, а Сяргея — у Фрунзенскі. На іх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванні міліцыі.


Зранку 23 красавіка суддзя Кастрычніцкага раёна Жывіца разгледзела справу Святланы Чапурко. Мінчанка паведаміла, што ў акцыі яна не ўдзельнічала, а ішла дадому, прыпаркаваўшы непадалёк машыну. Справу Чапурко суддзя адправіла на дапрацоўку.

Сяргея Міронава судзіў Дзмітрый Лукашэвіч. Ён прызнаў хлопца вінаватым і арыштаваў на 30 сутак. На судзе Міронаў заявіў, што ў дваровым маршы ўдзельнічалі 50-100 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: