Сярод дыняў і морквы: літоўскія мытнікі затрымалі беларускія кантрабандныя цыгарэты на 1,9 мільёна еўра.

Раніцай 29 ліпеня расіянін, які прыбыў на пункт Лаварышкес (сумежны пункт з беларускага боку — Катлоўка), заявіў, што вязе транзітам праз Літву моркву і дыні.

Аднак рэнген паказаў, што ў фуры ёсць не толькі гародніна і садавіна. Калі частку скрынь дасталі, высветлілася, што астатняя частка паўпрычэпа была запоўненая беларускімі цыгарэтамі.

Паводле папярэдніх звестак, у фуры было 1200 скрынь з цыгарэтамі, кошт кантрабанды ацэньваецца ў 1,9 млн еўра.

Паводле zerkalo.io.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: