Сярод затрыманых 15 лістапада — вядомыя дактары-анколагі

Падчас акцый памяці Рамана Бандарэнкі 15 лістапада ў Мінску затрыманы зусім не шэраговыя дактары-анколагі. 


Тэлеграм-канал Белые халаты паведамляе пра затрыманне намесніка дырэктара па арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалогіі Аляксандрава, к.м.н, Майсеева Паўла Іванавіча. Знаходзіцца ў Маскоўским РУУС.

Таксама затрыманы загадчык аддзялення пухлін галавы і шыі РНПЦ анкалогіі Аляксандрава Кузьмін Яўген Мікалаевіч, кандыдат мед. навук, лекар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, урач года.

Затрыманы загадчык аперблока РНПЦ ОМР Аляксандрава, к. м. н., урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, Палуянчык Андрэй Вячаслававіч.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: