Сярод затрыманых учора ў Мінску — акцёр Купалаўскага тэатра

Актор Купалаўскага тэатра Андрэй Дробыш быў затрыманы ўчора, 23 верасня, падчас акцыі пратэсту. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі яго родныя.

Андрэй Дробыш. Фота: kino-teatr.ru

Андрэй Дробыш. Фота: kino-teatr.ru


Дробыш быў затрыманы ўчора ўвечары, 23 верасня, у раёне станцыі метро "Усход". Ён быў дастаўлены ў Першамайскі РУУС і пазней пераведзены на Акрэсціна.

Родныя Андрэя размаўлялі з супрацоўнікамі РУУС. Тыя паводзілі сябе ветліва, паведамілі, што Дробыш адчувае сябе добра і ні на што не скардзіўся.

Зараз сям'я акцёра знаходзіцца на сувязі з адвакатам.

Андрэй Дробыш нарадзіўся ў 1982 годзе ў гарадскім пасёлку Варапаева Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. У 2006-м скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "акцёрскае мастацтва драмы і кіно" (курс народнага артыста Беларусі Валерыя Раеўскага).

Працаваў у Купалаўскім з 2005 года. Быў адным з першых акцёраў тэатра, хто падаў заяву аб сыходзе, пратэстуючы супраць звальнення дырэктара тэатра Паўла Латушкі і падзей у краіне.

Усяго, пададзеных парваабронцаў на 11 гадзін раніцы, было затрымана ў Мінску і рэгіёнах 294 чалавекі. Некаторых з іх выпусцілі яшчэ ўчора.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: