Сяржук Русецкі: Невядома адкуль разгледзелі „міжнацыянальную варожасць”

Бярозаўскія праваабаронцы ў чарговы раз звярнуліся ў раённы суд, каб аспрэчыць незаконную забарону пікета 25 сакавіка. Яны лічаць адмову абсалютна беспадстаўнай.



Сяржук Русецкі


 Хаця цяпер Бярозаўскі райвыканкам адмяніў дамовы разам з заявай з усімі раней патрабуемымі службамі, кажа адзін з заяўнікаў пікета Сяржук Русецкі:

Аднак гэта ніяк не спрыяе таму, каб можна было бы атрымаць той дазвод на правядзенне пікету. Фармальна, на роўным месцы, невядома адкуль разледзелі “распальванне міжнацыянальнай варожасці”.

Праваабаронца лічыць, што ёсць усе падставы выйграць суд. Але, ведаючы нашы залежныя ад выканаўчай улады суды, надзеі вельмі мала. І сядзець склаўшы рукі не выпадае.

Нагадаем, бярозаўскія ўлады ў чарговы раз адмовілі праваабаронцам і грамадскім актывістам у правядзенні пікету 9 сакавіка,  з прычыны распальвання міжнацыянальнай варожасці ў адным з пунктаў мэты пікету.

9 сакавіка, 97 гадоў таму, Выканкам Усебеларускага з’езду ў адказ на Берасцейскі мір прыняў другую Статутную грамату, у якой Беларусь аб’яўлялася Народнай Рэспублікай (БНР).

І бярозаўскія грамадскія актывісты хацелі напомніць гараджанам пра гэта, а таксама выказаць пратэст супраць размяшчэння ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі і наяўнасці палітвязняў, кажа адзін з арганізатараў пікета Сяржук Русецкі:

Калі ў мінулым годзе Бярозаўскі райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета на 25 сакавіка, прычынай было названа распальванне міжнацыянальнай варожасці. Тады гэта аказалася выказванне пратэсту супраць увядзенне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. І пры гэтым таксама была адна з мэтаў выказванне пратэсту супраць размяшчэння расейскіх ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі. Пры тадышнім разглядзе гэта не было прызнана распальваннем нацыянальнай варожасці.

На сённяшнім пікеце быў адкінуты пункт, з-за якога ўлады не дазволілі пікет. Тым не менш у старых пунктах мэты, да якіх не было прэтэнзій, улады ўбачылі новае распальванне нацыянальнай варожасці. Інакш як здзекам і нахабствам над сваімі грамадзянамі з боку ўладаў назваць такую адмову  немагчыма.

Беларускае Радыё Рацыя

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: