Сейм Літвы — супраць скарачэння аб'ёмаў расійскай прадукцыі на ТБ

Сейм Літвы 7 кастрычніка не падтрымаў унесеныя прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ папраўкі, якімі прапаноўвалася скараціць аб'ёмы расійскай тэлевізійнай прадукцыі.



Калаж DELFI


За адпаведныя папраўкі да Закону аб інфармаванні грамадства прагаласавалі 33 парламентарыя, супраць было 13, 49устрымаліся. За праект галасавалі апазіцыйныя кансерватары і некалькі лібералаў, супраць галасавалі ў тым ліку прадстаўнікі Выбарчай акцыі палякаў Літвы. Праект вернуты ў апарат прэзідэнта на дапрацоўку.

 

Прэзідэнт прапанавала замацаваць заканадаўча, каб не менш за 90% усяго аб'ёму рэтрасляваных на ТБ тэлепраграм былі на афіцыйных мовах Еўрасаюза (ЕС), за выключэннем спецыялізаваных (тэматычных) пакетаў.

 

Прэзідэнт ўнесла свае папраўкі ў сувязі з "частымі інфармацыйнымі атакамі, варожай прапагандай". Па сцвярджэнні прэзідэнцкага апарата, зараз да 30% усіх рэтрасляваных у Літве тэлепраграм складае расійская прадукцыя.

 

У праекце прапануецца прадугледзець, каб Літоўская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанню магла не толькі спыняць ліцэнзіі на трансляцыю і рэтрансляцыю праграмаў за пропаганду і распальванне вайны, заклікі здзейсніць замах на суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі і незалежнасць, але і караць грашовымі штрафамі. У прэзідэнцкім палацы адзначаюць, што падобная практыка дзейнічае ў Нямеччыне, Францыі, Славеніі, на Мальце.

 

За заклік да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага строю Літвы, заахвочванне замахаў на яе незалежнасць, распальванне вайны прапануецца ўвесці штраф у памеры да 100 тыс. літаў, але не больш за 5% гадавога даходу транслюючай або рэтранслюючай кампаніі за мінулы год.

 

Таксама прапануецца ўвесці штрафы за рэкламаванне або прапагандаваннем парнаграфіі, сэксуальных паслуг, палавых скрыўленняў, а таксама шкодных звычак, наркатычных або псіхатропных рэчываў. За гэта прапануецца прадугледзець штраф у памеры да 50 тыс. літаў.
 

delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: