Гомельскага журналіста чакаюць адразу ў двух пастарунках

Міліцыянты з Калінкавічаў і Кармы патрабуюць ад журналіста-фрылансератлумачэнняў Кастуся Жукоўскага за сюжэты на «Белсаце».



Спачатку Кастусю патэлефанаваў на мабільны ўчастковы інспектар Калінкавіцкага РАУС маёр Уладзімір Паўловіч і запатрабаваў 28 снежня а 10-й гадзіне прыехаць у міліцыю.

Праваахоўнікі хочуць скласці адміністратыўны пратакол за тое, што журналіста браў у людзейвідэакаментары, якія 18 лістапада былі выкарыстаныя тэлеканалам «Белсат». Сюжэт быў прысвечаны збіццю калінкавіцкімі футбольнымі фанатамі заўзятара з Жыткавічаў.

Пазней журналісту патэлефанаваў старшы ўчастковы інспектар, маёр міліцыі з Кармянскага РАУС Аляксандр Марозаў. Апошні таксама запатрабаваў 28 снежня прыехаць для тлумачэнняў і складання адміністрацыйнага пратаколу, але ўжо за іншы сюжэт на нашым тэлеканамі — «Жыхары Кармы без вады з лістапада».

У абодвух выпадках участковыя маёры сцвярджалі, што Кастусь Жукоўскі не меў права рабіць відэаздымкі для замежнага спадарожнікавага тэлеканалу, бо не мае акрэдытацыі ў беларускім МЗС у якасці карэспандэнта замежнага СМІ.

На гэта журналіст патлумачыў, што ад лістапада зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, займаецца стварэннем інфармацыйных матэрыялаў, у тым ліку і відэа. Беларускае заканадаўства і міжнародныя пагадненні, падпісаныя Беларуссю, гарантуюць грамадзянам права на збор і распаўсюд інфармацыі. Для гэтага непатрэбная акрэдытацыя ўзнешнепалітычным ведамстве, бо Жукоўскі не зʼяўляецца штатным супрацоўнікам «Белсату».

Сёлета Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» штрафавалі шэсць разоў, агульная сума штрафаў склала 31,5 млн рублёў (больш за $ 1700 паводле актуальнага курсу).

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: