Сённяшнія суткі сталі даўжэй на цэлую секунду

Першыя суткі ліпеня (па мінскім часе) сталі даўжэй на адну секунду. Па мінскім часе гэта адбылося 1 ліпеня 2015 года ў перыяд з 02:59:59 па 03:00:00. Па Грынвічы — 30 чэрвеня 2015 года пасля 23:59:59 наступіла не 1 ліпеня (з часам 00:00:00), а 30 чэрвеня з часам 23:59:60 і ўжо затым — 1 ліпеня.



Як паведамляе lenta.ru са спасылкай на BBC News, такое рашэнне прыняла Міжнародная служба кручэння Зямлі, размешчаная ў Парыжы. Падаўжэнні апошняй хвіліны чэрвеня з 60 секунд да 61 навукоўцы звязалі з запаволеннем кручэння Зямлі вакол сваёй восі, выкліканае гравітацыйным уплывам Месяца і Сонца.

Даданне яшчэ адной секунды адбываецца рэгулярна, пачынаючы з 1972 года. Часцей за ўсё такія мерапрыемствы адбываюцца ў чэрвені і снежні высакосных гадоў (у іх у лютым 29 сутак). Зараз навукоўцы абмяркоўваюць магчымасць у далейшым адмяніць даданне новых секунд.

Як адзначаюць спецыялісты, гэтая працэдура становіцца сістэматычным выпрабаваннем для праграмнага забеспячэння кампутараў, якое на новы час звычайна даводзіцца наладжваць ўручную. Найбольшы рызыка ўзнікнення збояў можа мець месца ў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе момант дадання секунды прыпадае на разгар працоўнага дня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: