Сёння адзначаецца #NoBraDay

13 кастрычніка праводзіцца Дзень без бюстгальтара, закліканы прыцягнуць увагу грамадства да праблемы распаўсюджвання рака грудзей. У гэты дзень жанчыны выкладваюць у сацсетках свае фатаграфіі з тэгамі #NoBraDay і #NoBra.

У кастрычніку ў розных краінах свету традыцыйна праходзіць Нацыянальны месячнік дасведчанасці аб раку грудзей — штогадовая міжнародная інфармацыйная кампанія, арганізаваная кааліцыяй дабрачынных таварыстваў з мэтай распаўсюджвання звестак аб гэтым захворванні, а таксама прыцягнення сродкаў на яго дыягностыку і лячэнне.

Прыкметы раку малочнай залозы, якія павінны насцярожваць. Хоць бы адзін з гэтых сімптомаў — нагода для неадкладнага звароту да лекара.

  • Бязбольнае шчыльнае ўтварэнне ў малочнай залозе; 
  • Змяненне формы малочнай залозы;
  • змаршэчнне або ўцяжэнне скуры грудзей;
  • Адчуванне дыскамфорту або боль у адной з малочных залоз;
  • Ушчыльненне ці прыпухласць на музку, а таксама яго ўцяжэнне;
  • Крывяністыя выдзяленні з музкоў; 
  • Павелічэнне лімфатычных вузлоў пад пахай з аднаго боку.

Адным з сімвалаў месячніка з'яўляецца ружовая стужка, якую актывісты барацьбы з ракам грудзей прымацоўваюць на адзенне, аўтамабілі і г.д. Таксама ў гэты колер афарбоўваюць з дапамогі падсвятлення некаторыя будынкі, а ў канцы месяца ў ЗША шэраг мусульманскіх арганізацый праводзяць Дзень ружовага хіджаба.

Дзень без бюстгальтара (No Bra Day) адзначаецца пераважна ў Інтэрнэце — карыстальніцы розных сацсетак выкладваюць свае фатаграфіі з тэгамі #NoBraDay і #NoBra. Ідэяй своеасаблівага флэшмоба з'яўляецца не толькі падтрымка барацьбы з ракам грудзей, але і магчымасць "вызвалення" ад скоўваючых традыцый у адзенні.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-10-13 18:58:18
А вось бокс (жаночы) і прафілактыка рака малочнай залозы - гэта ўзаемавыключна.

Больш цікавага на «Новым Часе»: