У Мінску развітваюцца з Паўлам Шараметам

У Мінску развітваюцца з адным з самых вядомых журналістаў у Беларусі, Украіне і Расіі Паўлам Шараметам, якога забілі ў Кіеве 20-га ліпеня.
Здымак УНІАН

Здымак УНІАН


Каля тысячы чалавек сабраліся ў чарзе перад царквою Усіх Святых, каб развітацца з выбітным беларускім журналістам. Шмат хто прынёс бел-чырвона-белыя букеты ды кветкі ў колерах украінскага сцяга. Побач з царквою відавочцы заўважылі кіраўніцтва мінскай міліцыі ды некалькі аўтазакаў.

На просьбу сям’і Паўла Шарамета журналістаў не пускаюць у царкву.

Труну з целам загінулага журналіста даставілі ў Менск самалётам і паставілі ў бажніцы Усіх Святых у сталічным мікрараёне Усход.

Развітанне з Паўлам Шараметам адбываецца ў суботу ў гэтай жа царкве Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121). Пасля паніхіды журналіста пахаваюць на Паўночных могілках у Менску, побач з бацькам.

Учора развітанне з Паўлам Шараметам адбылося ў Кіеве ва «Украінскім доме».

Беларуская асацыяцыя журналістаў распачала збор сродкаў на дапамогу сям’і Паўла Шарамета. Збор сродкаў адбываўся ў чацвер і пятніцу з 10.00 да 18.00 у офісе арганізацыі (г. Менск, вул. Камсамольская, 7 офіс 32). Таксама перадаць грошы можна, скантактаваўшыся з прадстаўнікамі арганізацыі па мабільным тэлефоне +375 29 126-70-98.

Глядзець цырымонію развітання анлайн можна тут.

Паводле «Белсат»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: