Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў святкуе свой Дзень народзінаў

23 гады таму з'явілася Беларуская асацыяцыя журналістаў — недзяржаўная арганізацыя, якая аб'ядноўвае медыйшчыкаў з розных рэгіёнаў краіны. 
Свой шлях БАЖ распачаў 16 верасня 1995 года, калі група аднадумцаў сабралася ў сталічным Доме літаратара і заснавала арганізацыю, закліканую абараняць правы і законныя інтарэсы незалежных журналістаў і свабоду слова, піша сайт БАЖ. 

Зараз Асацыяцыя налічвае каля 1300 сябраў з розных куткоў Беларусі і выдатна выконвае сваю першапачатковую місію. 

Рэдакцыя "Новага часу" шчыра віншуе калег з Днём народзінаў БАЖ! 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: