Сёння будуць узнагароджаны лаўрэаты конкурсу імя Аляксея Караля

Сёння, у Дзень народзінаў Аляксея Караля, мы ўзнагародзім маладых журналістаў што прынялі ўдзел у конкурсе.

Узнагароджанне адбудзецца а 18.00 па адрасе: Мінск, вул. Магілёўская, 2/2, ГЦ «Мост», 4 паверх, культурная прастора “Тартак”. Уваход вольны.

Конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля быў заснаваны на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газеты “Новы Час”. Аляксей Кароль заўсёды падтрымліваў маладых журналістаў, верыў у таленты і здольнасці людзей, якія прыходзілі супрацоўнічаць з рэдакцыяй "Згоды", а пазней — "Новага часу". Спадзяемся, што сёлятнія лаўрэаты працягнуць супрацоўніцтва з нашым выданнем.

 Конкурсныя працы маладых аўтараў ацэньваліся ў трох намінацыях:

  • найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
  • найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
  • найлепшы культурна-гістарычны матэрыял

Усе матэрыялы, якія прайшлі папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага Часу», былі размешчаныя ў адмысловым раздзеле конкурсу на сайце выдання, а некаторыя з іх былі надрукаваныя ў газеце «Новы Час».

Пра тое, хто ж стане лаўрэатам конкурсу, даведаемся ўвечары.

А пакуль пачытайце артыкулы Аляксея Караля, якія яшчэ шмат гадоў будуць актуальныя. 

Артыкулы Аляксея Караля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: