Сёння допыт дзяўчыны, якая сарвала маску з невядомага. На яе завялі крыміналку

Юлію затрымалі каля будынку Мінскага абласнога суду перад пачаткам працэсу супраць страйкаму «Беларуськалію», — паведамляе Радыё Свабода.

11 верасня мянчанка Юлія разам з іншымі людзьмі прыйшла да будынку суду падтрымаць прадстаўнікоў страйкаму «Беларуськалію». Кіраўніцтва прадпрыемства патрабавала прызнаць страйк незаконным. Прыехалі сілавікі і пачалі затрымліваць людзей проста перад судом. Юля сарвала маску з мужчыны ў спартовым касцюме, які ніяк не нагадваў міліцыянта, але пра гэтым спрабаваў затрымліваць людзей. У выніку затрымалі і Юлію.

14 верасня дзяўчыну адпусцілі, але завялі крымінальную справу. Сёння яна павінна з’явіцца на допыт.

«Сёння Юлю вызвалілі, — сказала Свабодзе маці Юліі Алена. — Заўтра мы ідзем да следчага на допыт. На дачку завялі крымінальную справу паводле артыкула 364 (гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў)». Будзем змагацца. Мы маем трох сведак, якія былі там. Бачылі, што адбывалася. Яны гатовыя даваць паказанні ў судзе».

Жанчына дадае, што сям’я Юліі працягвае шукаць і іншых сведак, будуць удзячныя любой дапамозе.

«Малады чалавек Юліі пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, — расказала Алена. — На яго крымінальнай справы не заводзілі, толькі адміністрацыйны пратакол. Але суда яшчэ не было».

У канцы жніўня МУС паведаміла, што ў Беларусі з пачатку жніўня завялі 141 крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікамі міліцыі, альбо пагрозу гвалту. Інфармацыі пра завядзенне спраў па фактах гвалту над пратэстоўцамі і катавання іх пакуль няма.

 

radiosvaboda

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: