Сёння — гадавіна рэферэндуму 1995 года, які забраў нацыянальны сцяг і герб

14 траўня 1995 года адбыўся першы ў гісторыі Беларусі рэферэндум, які «забраў» у нас герб ды сцяг.


З ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі на народнае галасаванне вынеслі чатыры пытанні, датычныя дзяржаўнай сімволікі, мовы, інтэграцыі з Расіяй і права прэзідэнта краіны распускаць парламент (Вярхоўны Савет).




Глядзіце відэа "Белсата" пра значэнне таго рэферэндуму для краіны.

Паводле ЦВК Беларусі, за наданне рускай мове аднолькавага статусу з беларускай прагаласавала 83,3 %, за новы сцяг і герб 75,1 %, за «дзеянні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, скіраваныя на эканамічную інтэграцыю з РФ» 83,3 %, за права Лукашэнкі распускаць парламент 77,7 %.

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-05-14 18:45:16
"першы... рэферэндум, які «забраў» у нас герб ды сцяг"

Нехарошы рэферэндум. Дый народ нейкі нехарошы, які хадзіў на той рэферэндум і я ў тым ліку нехарошы быў на тым рэферэндуме. Затое якія харошыя і прыгожыя змагары-дэпутаты фракцыі БНФ былі перад тым рэферэндумам-95! Якое харошае цудоўнае гістарычнае шоў-галаданне цягам недзе АЖ ПАЎТАРЫ ХВІЛІНЫ ім удалося ўтварыць ля трыбуны Вярхоўнага Савету, дзе яны прастаялі з-за адраджэнскай бел-чырвона-белай бесталкоўшчына ўпустую аж ПЯЦЬ ГАДОЎ, як тыя расейскія дзекабрысты 1825 году. Затое якімі ГЕРОЯМІ НАЦЫЯ яны сталі пасля ўцёкаў у замежжа ад нацыі, БНФ і адраджэння! Ни в сказке сказать, ни пером описать. Хіба што ля мікрафону СВАБОДЫ беларускім змагарам-ныцікам па таму рэферэндуму-95 паведаць, ды на сайце СВАБОДЫ больш за дваццаць год на клаве клацаць пра змагароў дэпутатаў-незалежнасці, якія прафукалі за 1988-95 усё што можна было і нельга было прафукаць.
Жыве Беларусь! Жыве вечна! Без бел-чырвона-белай бесталкоўшчыны.
  • Anatol Starkou
  • 2018-05-14 20:32:28
А зараз крыху бел-чырвона-белай арыхметыкі. Другое пытанне на рэферэндуме-1995:
“Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?”
.
ТАК адказалі 3,622,851 з 7,445,820 выбаршчыкаў. То бок большасць беларускіх грамадзян, якія мелі права голасу, не былі супраць б-ч-б сцяга і герба ПАГОНЯ, але ўладай сцяг і герб былі зменены.

Гэта азначае, што, пачынаючы з мая 1995г. на Беларусь вярнулася ўлада. Зразумела, што тая ж СВАБОДА, ці Наша Ніва, Хартыя97 ды іншыя б-ч-б СМІ-змагары з лукашызмам удзёўбвалі вам у моск цягам мінулых лят, што прыйшоў дыктатар Лукашэнка. Але насамрэч на Беларусь вярнулася ўлада беларускіх бальшавікоў, якія ў час гарбачоўскай перабудовы, ці па вашаму так зв адраджэння, цацкаліся з б-ч-б меншавікамі ў ВС як котка з мышкай. Мудра вытрымалі час і ў 1994 у адзіны момант ісціны прывялі да ўлады свайго стаўленіка Лукашэнку. Так КП(б)Б засталася пры ўладзе і нікому яе не аддавала з 1 студзеня 1919г.