Сёння Марыю Калеснікаву здымала група дзяржаўнага тэлебачання

Пра гэта распавяла прэс-служба Віктара Бабарыкі. Адзначаецца таксама, што Марыя згоды на здымкі не давала.
Сёння палітзняволеную Марыю Калеснікаву здымала здымачная група дзяржаўнага тэлебачання. Пры гэтым згоды на гэта Марыя не давала. Дзе, пры якіх абставінах і з якой мэтай адбыўся працэс здымкі, не паведамляецца.

Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня. Яе абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі»);

арт. 357 («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);

арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне ім»).

Марыі Калеснікавай пагражае да 12 гадоў турмы, зараз яна знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: