Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сёння міжнародны Дзень бацькі! Віншуем!

У многіх краінах свету ў трэцюю нядзелю чэрвеня святкуецца Дзень бацькі. А пачалося ўсё з таго, што жыхарка ЗША Санора Смарт, у замужжы Дод, у 1909 годзе ў царкве падчас службы, прысвечанай Дню маці, падумала пра тое, што пасля смерці маці яе і яшчэ пецярых дзяцей выхоўваў бацька, Уільям Джэксан Смарт.

Фота Дзмітрыя Русака


Санора хацела, каб яе бацька ведаў, які ён асаблівы чалавек, як яна яго любіць і шануе. Бо яе бацька ахвяраваў усім, каб выконваць усе свае бацькоўскія абавязкі і быў у вачах дачкі самым мужным, самаахвярным і любячым.

Санора звярнулася да мясцовых уладаў з прапановай заснаваць новае свята, яе падтрымалі і збіраліся святкаваць 5 чэрвеня — у дзень нараджэння Уільяма Смарта, але часу на падрыхтоўку не хапіла, і свята было перанесена на нядзелю, 19 чэрвеня.

Неўзабаве свята стала папулярным і ў іншых гарадах штата.

Такім чынам, Дзень бацькі з'явіўся як выраз любові і падзякі, якія дачка прысвяціла свайму тату. Ружы — кветкі Дня бацькі: чырвоныя прыносяць, калі бацька жывы, і белыя, калі бацька памёр. І, вядома ж, у гэты дзень прынята дарыць сваім бацькам падарункі і ладзіць сямейныя ўрачыстасці.

Услед за ЗША Дзень бацькі ў трэцюю нядзелю чэрвеня сталі адзначаць Вялікабрытанія, Нідэрланды, Францыя, Кітай, Японія і іншыя краіны.

Цікава, што многія краіны ўсталявалі для ўшанавання татаў свае нацыянальныя дні: немцы адзначаюць Дзень бацькоў у дзень Ушэсця Гасподняга, аўстралійцы — у першую нядзелю верасня, італьянцы — 19 сакавіка.

Віншуем усіх татаў са святам і прапануем пачытаць:

Алесь Лагвінец: «Гадаваць сына мне ў асалоду» 

Мужчына ў дэкрэтным: дзіва ці шараговая з’ява  


Каментаваць