Сёння — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Дата правядзення абрана невыпадкова: 4 жніўня 2012 года быў арыштаваны старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.

Гэты міжнародны дзень закліканы падтрымаць грамадзянскіх актывістаў Беларусі, якія працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям. І ўсё гэта — насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб'яднання, выказвання меркаванняў — тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа.

Арганізатары Дня заклікаюць неабыякавых грамадзянаў з розных краінаў праз лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і падтрымаць тых людзей, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу. Сімвалам Дня стала блакітная валошка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!