Сёння на небе будзе «Суперпоўня»! Такога не бачылі з 1948 года

У ноч з 14 на 15 лістапада Месяц будзе падавацца большым, чымся звычайна. Усё праз тое, што поўня супадзе з перыгеем — момантам, калі Месяц знаходзіцца на сваёй арбіце найбліжэй да Зямлі.



Розніца паміж апагеем (самая далёкая кропка на арбіце) і перыгеем (самая блізкая кропка) па адлегласці Месяцу ад Зямлі складае 14 %. У дадатак да гэтага Поўня заўсёды падаецца большаю, бо ў гэты час яна адбівае найбольш святла ў кірунку планеты.

У ноч «Суперпоўня» наблізіцца да зямлі на рэкордна малую адлегласць 356 тысячаў 511 кіламетраў. Тым часам сярэдняя адлегласць складае амаль на 30 тыс кіламетраў больш. Апошні раз настолькі блізка «Суперпоўню» назіралі ў 1948 годзе.

Яшчэ раз «Суперпоўню», аднак ужо не настолькі «блізкую» да нашай планеты можна будзе назіраць 14 снежня.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: